Нашы хлопцы i дзяўчаты, адпачываючы ў ДРОЦ «Сядзельнікі», наведалі мiнi-музей «Беларуская хата». Там дзеці пазнаёміліся з гісторыяй беларускага сялянскага побыту і традыцыямі нашых продкаў. Этнаграфічны пакой “Беларуская хатка” стварае унікальны фармат для асваення дзецьмі багацця нацыянальных культурных традыцый, ладу жыцця народа, духоўных каштоўнасцей. Экскурсія спрыяла фарміраванню ўдумлівых, глыбокіх адносін да аб’ектаў навакольнай рэчаіснасці.